1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Ці парушылі закон беларускія міліцыянеры, калі перадалі Амрыева расіянам?

Вечарам 8 чэрвеня добрушскія міліцыянеры перадалі грамадзяніна Расіі, чэмпіёна ММА Мурада Амрыева сваім расійскім калегам. Перадалі, нягледзячы на тое, што Амрыеў выказваў жаданне папрасіць у нашай краіне палітычнага прытулку ― пра гэта ён сам публічна заявіў журналістам праз вакно РАУС Добруша. Можа, ён проста не меў такога права?

Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ Аляксея Бягуна, прасіць прытулку ў Беларусі могуць усе. У тым ліку і грамадзяне Расіі, з якой у нас нібыта саюзная дзяржава.

Бягун: Просяць усе хто заўгодна. Гэта дамова аб роўных правах паміж нашымі краінамі не прадугледжвае, што такая працэдура ёсць, але заканадаўства “Аб уцекачах” кажа, што прасіць можна ўсё. Так, грамадзяне Расіі і просяць зрэдку. Некаторыя пішуць, што “праследуюцца ўладамі Расійскай Федэрацыі таму, што”… Ці, што “не могуць рэалізаваць сваё права на нешта”. Да прыкладу, што ўлады не рэалізавалі іх права на годнае медыцынскае абслугоўванне. Карацей, розныя жыццёвыя сітуацыі бываюць.

Еўрарадыё: Жыццёвая сітуацыя такая, што грамадзяніна Расіі па патрабаванні расійскага боку хочуць перадаць расійскім праваахоўнікам. Але чалавек заяўляе пра сваё жаданне папрасіць у нашай краіне прытулку…

Бягун: У такім выпадку выдача прыпыняецца.

Праўда, пракаментаваць канкрэтную сітуацыю з Мурадам Амрыевым Бягун адмаўляецца. Кажа, што ў яго няма на гэты конт ніякай інфармацыі.

Глядзім закон “Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статуса ўцекача, дадатковай і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь”. Артыкул пяты гарантуе: “Грамадзяне, якія хадайнічаюць аб абароне, не могуць быць вернутыя альбо высланыя супраць іх волі на тэрыторыю дзяржавы, дзе іх жыццю альбо здароўю пагражае небяспека”.

Мурад Амрыеў, фота zn.ua

Менавіта гэты артыкул узгаданага закона і быў парушаны ў выпадку з Амрыевым, сцвярджае праваабаронца Леанід Судаленка.

Судаленка: “Супрацоўнікі міліцыі павінны былі адрэагаваць на заяву Амрыева ― паклікаць службы па грамадзянстве і міграцыі, каб яны прынялі заяву і разгледзелі пытанне аб прадстаўленні гэтаму чалавеку статуса ўцекача. Бо і ён, і яго адвакат, і расійскі Камітэт супрацьдзеяння катаванням заяўляюць, што яго жыццю і здароўю на тэрыторыі Расіі пагражае небяспека. Потым, калі б яму адмовілі ў такім статусе, ён бы меў права рашэнне абскардзіць у судзе. І толькі ужо потым павінна была быць запушчаная працэдура экстрадыцыі ці пепрадачы. А так, атрымліваецца, што яму насуперак нашаму нацыянальнаму закону не далі ніводнага шанса папрасіць палітычнага прытулку. Больш за тое, да яго нават адваката не пусцілі”.

Праваабаронца сцвярджае: у дзеяннях беларускіх праваахоўных органаў ёсць парушэнне не толькі беларускага заканадаўства, але і міжнароднага ― падпісанай нашай краінай Канвенцыі “Аб уцекачах”.

Сітуацыю павінна расследаваць Генпракуратура ― орган які сочыць за выкананнем законнасці ў нашай краіне? Але кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Пётр Кісялёў кажа, што не гатовы каментаваць сітуацыю. Маўляў, яе павінны вывучыць адпаведныя спецыялісты і толькі потым можна будзе нешта на гэты конт казаць.

Як стала вядома, Мурада Амрыева з расійскага ФСБ усё ж перадалі чачэнскім паліцэйскім. Такім чынам, здарылася тое, чаго так асцерагаўся і ён, і яго бацькі, і расійскія праваабаронцы.

euroradio.fm

Видео

Издания

Партнеры

Конституция Республики Беларусь:
"Статья 61. Каждый вправе в соответствии с международно-правовыми актами, ратифицированными Республикой Беларусь, обращаться в международные организации с целью защиты своих прав и свобод, если исчерпаны все имеющиеся внутригосударственные средства правовой защиты"